21 лютага, у межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, трэцякласнікам ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Магілева» пашчасціла сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай – Жаннай Міус.
На мерапрыемстве прагучалі беларускамоўныя вершы: “Прыгодлівы дзённік”, “Цячэ рэчка чалавечкаў”, “Заплечнік вучнёўскі”, “Дошка і крэйда”, “Хто ўсадзіць Неўсядзюху?”.