imageСёння ў рамках беларускага чацвярга была арганізавана інтэрактыўная выстава “Беларускае адзенне”. На выставе прадстаўлены кнігі і часопісы па гісторыі народнага касцюму і сучасным адзенні беларусаў. Прапанаваны займальныя віктарыны для дзяцей і дарослых: “Апрані ляльку”, “Працягні прыказку”, “Адгадай загадкі”. З чытачамі рознага ўзросту праведзена гульня “Што лішняе?”. Таксама прапанавалася праверыць свае здольнасці па разгадванню рэбусаў і ведам беларускай мовы (“Разгадай рэбусы і перакладзі адказы на беларускую мову”).

...читать далее "Сёння беларускi чацвер"