20160413_122327-1Глыток з родных крыніц

Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення, маральна-этычныя i эстэтычныя нормы.

Наша выстава з’яўляецца своеасаблівым напамінам аб мове нашых бацькоў і роднай зямлі – беларускай мове, якая, пры тым, з’яўляецца адной з прыгажэйшых моў Еўропы.

Чытайце беларускія кнігі, каб мова працягвала сваё жыццё!

Выстава будзе дэманстравацца да 13 мая.

Нам кніга – вечнае святло,
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ёй магло б,
Відаць у свеце толькі сонца.