Чытайце беларускае лепшае

Мы прапануем ўсім аматарам беларускай літаратуры пазнаёміцца з новымі творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў.

10876367_0Бука, Н. І. Бася і яе чароўны свет : казка / Надзя Бука ; [пераклад з рускай Н. Кудасавай] ; малюнкі аўтара. - Мінск : Звязда, 2019. - 32, [8] с.

Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Цуд існуе, і ен побач з намі.
У новай кнізе мастачкі і пісьменніцы вас чакаюць гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў... Не хвалюйцеся, спецыяльны тлумачальны слоўнік на апошняй старонцы не дасць вам заблытацца ў персанажах.


10891153_0Аўласенка, Г. П. Снегавік і Вясна : казачная аповесць / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. - Мінск : Звязда, 2018. - 52, [2] с.

Зімой на ўзлеску вясковыя дзеці вылепілі Снегавіка. Яго нос-морквачка — салодзенькі, смачненькі — прывабіў зайчанят Вушасціка і Таўстуна. З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе... Па-першае, Снегавік чамусьці прыняў Лісіцу за Спадарыню Вясну. Па-другое, ён вельмі баіцца гэтай самай Вясны, дакладней, баіцца, што яна яго ў ваду ператворыць. Якую ж выгаду можа займець з таго сама Лісіца? Хіба толькі загадае Снегавіку дапамагчы ёй злавіць зайчанятак…


yak-zubranyaАўласенка, Г. П. Як зубраня "Зубраня" наведала : [казачная аповесць для школьнікаў / Генадзь Аўласенка ; [мастак В. Шпак]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. - 132, [1] с.

Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік. Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у “Зубраня” злы чараўнік. І, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем. Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць. (6+)


pryncesa-aliviyaБучынская,Н.С. Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі” : Сон + ява = казачная з’ява / Наталля Бучынская ; мастак Рыма Кульба. – Мінск : Беларусь, 2019. – 70 с.

Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары збываюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць. (0+)

 


gallyash (1)Грабоўскі, А. М. Галляш Бяляшык—сябра цмокаў : [для малодшага школьнага ўзросту] / Анджэй Марэк Грабоўскі ; ілюстрацыі Мацея Шымановіча ; [пераклад з польскай мовы М. Шода]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 61, [2] с.

У дзіцячым садку з'яўляецца новы хлопчык Галляш Бяляшык. І з гэтага моманту пачынаюцца незвычайныя падзеі і прыгоды. Ён дапамагае кожнаму, каму неабходна дапамога. Ў дапамозе Галляш Бяляшык непраўзыдзены майстра. (6+)


pakatsilasya_soneyka_vershy_i_zagadki_pra_mesyatsy_godaКажура, В. В. Пакацілася сонейка... : вершы і загадкі пра месяцы года : для дзяцей мал. шк. ўзросту / Віктар Кажура. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. - 32 с. - (Беларускія пісьменнікі — дзецям).

Кожная пара года непаўторная. Зімой — гэта танец сняжынак, вясной — першыя падснежнікі і прылёт птушак, летам — яркае сонейка і салодкія ягады, а восенню — шматкаляровае ўбранне прыроды. Па-свойму ўнікальныя і 12 месяцаў, з якіх складаюцца чатыры пары года. На старонках маляўнічага выдання змешчзны вершы, прымаўкі і загадкі пра месяцы года, а таксама прапануюцца займальныя заданні.(6+)


книга (1)Ліпскі, У. С. Закаханы трэцякласнік : аповесці-казкі / Уладзімір Ліпскі ; мастак Аксана Аракчэева. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. - 163, [4] с.

Аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскагадапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай. Казкі «Закаханытрэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю. Пра гэтыя складаныя праблемы аўтар піша займальна, даходліва, як вопытны настаўнік і шматгадовы галоўны рэдактар папулярнага дзіцячага часопіса «Вясёлка» (6+)


malochny-kaktejlМалішэўскі, Я. Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп'ютарная казка : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан ; [мастак М. Дайлідаў]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. - 81, [6] с.

У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта – праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму, хто чытае мала, альбо таму, хто чытае шмат у кожную вольную хвілінку. (6+)


vuhucikХадасевіч-Лісавая, К. С. Вухуцік; Васільвася : фантастычныя апавяданні / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак В. Лемешава]. - Мінск : Звязда, 2019. - (Казкі кніжнай феі).

Гэта кніга-перакрутка! Адна частка – для чытачоў-хлопчыкаў, другая – для дзяўчынак. Гэта два розныя ўваходы ў адну кнігу. Адкрый і прачытай сваю частку! Альбо чытай з двух бакоў, а потым спыняйся на сярэдзіне, дзе цябе і тваіх сяброў чакае “Вандрульня” (вандроўка і гульня). (6+)

i