21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы

Pf26-6wz5sgСёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага з нас есць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для наведвальнікаў бібліятэцы ён таксама не прайшоў незаўважна.
Ў гэты дзень былі аформлены: тэматычная зона “З любоўю да роднага слова”, у межах якой праходзіла гульня-віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”; інтэрактыўная выстава “Скарбонка жыццевай мудрасці” знаёміла чытачоў з кнігамі беларускай народнай творчасці і культуры; а ў інтэрактыўнай гульне “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем” дзеці і дарослыя пісалі свае самыя любімыя беларускія словы.

На працягу дня у фае бібліятэцы дзейнічалі кніжныя выставы: “Беларуская кніга запрашае”, “Шануй роднае слова”, “Адкрый для сябе беларускую кнігу!”.
Вучні-першакласнікі ДУА “Сярэдняя школа № 37 г.Магілева” пабывалі ў вандроўцы па Беларусі, для ніх прайшла гульня “Беларусь – зяленая краіна”.
Увазе вучняў 7 і 8-ых класаў ДУА “Сярэдняя ўкола № 43 г.Магілева” была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя «Не баюся, што мой век нявечны!», прысвечаная Нілу Гілевічу. Прысутныя прайшліся па сцяжынках жыццёвага шляху паэта, праслухалі вершы ў выкананні Багатыровай Карыны і Крэч Анастасіі. У праграму былі таксама ўключаны і песні на словы Ніла Гілевіча «Вы шуміце, бярозы», «У бацькоўскім кутку», «Клёны, ясені», якія выканалі вучні 8 “Б” класа Дудко Рыгор, Шынкарэнка Ілья, Садоўская Ліліяна.
Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у інфармацыйнай гадзіне “ Каб любіць Беларусь нашу мілую”, у ходзе якой дзеці адгадвалі загадкі аб родным краі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў літаратурных віктарынах.
Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, - гонар за сваю мову!

T8Q_z9_uQg4 3SUB02Xdz0w DSCN8721 DSCN8722 EUVRF6McU5s image-4-192x300 IMG_3200 IMG_3201 IMG_3209 IMG_3219 IMG_3222 iYTO758TBxM (1) kSggRzliE24 P80224-120956(1) (1) P80224-120956(1) P80224-123238 P80224-123852 Pf26-6wz5sg