Яшчэ раз пра Купалу

imageСёлета мы адзначаем адну з важных дат беларускага культурнага жыцця - 135-годдзе з дня нараджэння класіка нашай роднай літаратуры Янкі Купалы. У сувязі з гэтай падзеяй на працягу года бібліятэка праводзіла шмат мерапрыемстваў.. Заключным штрыхом у гэтым шэрагу стала выстава - крыжаванка "Кола твораў Янкі Купалы", дзе кожны жадаючы мог не толькі праверыць свае веды біяграфіі і творчасці самага вядомага беларускага песняра, але і размясціць свае малюнкі, напісанне якіх стала водгукам на яго творы. Зацікаўленых чытачоў акзалась шмат і нечакана атрымалась яшчэ адна выстаўка "Творы Купалы натхняюць на творчасць".