Этнаграфiчная дыктоўка «Збяры ў сваiм сэрцы Беларусь»

image18 мая напярэдадні Сусветнага дня культурнай разнастайнасці бібліятэка прыняла запрашэнне Дзяржынскай раённай бібліятэкі і ўпершыню прыняла ўдзел у этнаграфічнай дыктоўцы, прымеркаванай да Года малой радзімы.
Для этнаграфічнай дыктоўкі было распрацавана трыццаць тэставых заданняў, якія складаліся з 20 пытанняў па Беларусі і 10 пытанняў па Магілёву, закранаючых бакі матэрыяльнай і духоўнай культуры. На выкананне было адведзена 45 хвілін.
Юнакі і дзяўчаты з ліку чытачоў выказалі жаданне прыняць удзел у этнаграфічнай дыктоўцы, праверылі свае веды і атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

DSCN3909 DSCN3916 DSCN3925 DSCN3928 image