Пад такой назвай ў бібліятэцы 1 снежня прайшла імпрэза, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння знакамітай беларускай паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.
Лёс адвёў паэтцы ўсяго 40 гадоў жыцця. Якой жа яна была ў гэтым кароткім адрэзе чалавечага існавання, які называецца жыццём?
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ўсіх прысутных у вандроўку па жыцці і творчасці Яўгеніі Янішчыц. А яе сяброўка Тамара Пятроўна Аўсяннікава, пісьменніца, укладальніца чатырохтомнага выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі», дапамагла зрабіць яе вобраз блізкім і зразумелым. У гэты дзень шчыра гучалі вершы паэтэсы і ўрыўкі з перапіскі з сябрамі ў выкананні ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Святліца”.
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, кампазітар і выканаўца Мікола Яцкоў прэзентаваў песні са свайго зборніка “Якая я...” і падарыў яго бібліятэцы. У канцы мерапрыемства адбыўся ўсхваляваны дыялог паміж чытачамі і запрошанымі сябрамі паэткі.
Глыбока чалавечная, праўдзівая і светлая паэзія Яўгеніі Янішчыц заўсёды будзе патрэбна людзям.