“У беларускага слова — свята”

DSCN0751Пачатак верасня ў Беларусі — асаблівы. З ім на нашу зямлю прыходзяць урачыстасці, прысвечаныя памяці асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, найбольш значных асоб, якія праславіліся не столькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, колькі сваім падзвіжніцтвам на ніве духоўнай. Таму Святу беларускага пісьменства ў гадавым календары — асаблівае месца. І заўсёды дакладна вызначаецца ў геаграфічнай прасторы: цэнтрамі ўрачыстасцей становяцца гарады з глыбіннай гісторыяй, авеянай легендамі ды паданнямі.

Да гэтага дня у бібліятэцы была падрыхтавана выстава “У беларускага слова — свята”. Выстава уключае у сябе цікавыя звесткі з правядзення Дзен беларускага пісьменства у нашай краіне, а таксама невялікія факты з гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Дзейнічае выстава да сярэдзіны верасня.

Запрашаем да нас!