Адзначаем свята разам!

01422 верасня супрацоўнікі ладзілі літаратурна-музычную вечарыну “Не баюся, што мой век нявечны...”, прысвечаную   85-годдзю з дня нараджэння апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Вечарына праходзіла ў сярэдняй школе №37 для вучняў 9-х класаў.
Ніл Гілевіч, знаёмы падлеткам у асноўным як аўтар хіта «Вы шуміце, бярозы», паўстаў для іх адначасова як паэт, навукоўца, выкладчык і чалавек. Хлопцы і дзяўчаты з вялікай цікавасцю слухалі пра жыццё паэта і пра тое, як цесна яно было звязана з яго літаратурнай дзейнасцю, глядзелі прэзентацыю, пранікнёна чыталі найлепшыя вершы.

013 019 022 021