Творчая сустрэча з Жаннай Міус

IMG_228021 лютага, у межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, трэцякласнікам ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Магілева» пашчасціла сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай – Жаннай Міус.
На мерапрыемстве прагучалі беларускамоўныя вершы: “Прыгодлівы дзённік”, “Цячэ рэчка чалавечкаў”, “Заплечнік вучнёўскі”, “Дошка і крэйда”, “Хто ўсадзіць Неўсядзюху?”.


Школьнікі з цікавасцю слухалі, па прапанове пісьменніцы стараліся перакладаць словы на рускую мову і за гэта атрымлівалі невялічкія падарункі.
Сустрэча адбылася змястоўнай і карыснай, школьнікі ўзбагацілі свой слоўнікавы запас і прыйшлі да высновы, што трэба больш чытаць беларускія кнігі і размаўляць на роднай мове!

IMG_2284

IMG_2291