Таленты лiтаратурнай Магiлёўшчыны

DSCN8795Літаратурнае жыццё багата на таленты, сярод якіх імя і народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. На жаль, ён ужо не з намі, але памяць аб ім жыве.
24 лютага ў ДУА “СШ №43” адбыўся вечар – успамін “Шляхам жыцця Івана Чыгрынава”. Супрацоўнікі бібліятэкі імкнулісь данесці да падлеткаў шырокі дыяпазон творчых інтарэсаў І. Чыгрынава і галоўную тэму яго творчасці - само жыццё як яно ёсць. І паглядзець на гэтае жыццё вачыма пісьменніка, вачыма добрай, пяшчотнай, спагадлівай душы, неабыякавай да людзей, да роднай зямлі і прыгажосці чалавека.
Вучні 10-х класаў пазналі шмат новага пра мастака слова, чыё імя носіць адна з вуліц нашага горада ў Кастрычніцкім раёне.

DSCN8796 DSCN8797