Сёння ў нас беларускi чацвер

imageІ зноў беларускі чацвер!
Вядома, дзеці лепш запамінаюць тое, што выклікае ў іх цікавасць.
Да ўвагі чытачоў сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту была прапанавана інтэрактыўная выстава “Каб разумнелі дзеткі”, якая складалася з займальных заданняў, праца над якімі не толькі выклікае цікавасць да вывучэння беларускай мовы, але і павышае пазнаваўчую актыўнасць і развівае творчыя здольнасці.

Да юбілею волатаў беларускага слова Я. Купалы і Я. Коласа на абанеменце для вучняў старэйшых класаў падрыхтаваны дзве выставы-крыжаванкі “Колас расказвае пра сябе” і “Купала расказвае пра сябе”. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем знаеміліся з творчасцю пісьменнікаў і адказвалі на пытанні крыжаванкі.

IMG_E6757 IMG_E6759