Сёння беларускi чацвер

1У лістападзе 2017 года адзначаецца адна з галоўных дат літаратурнага жыцця - 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У кожнага наро­да ёсць пісьмен­нікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да па­калення. Са старо­нак самых першых кніг, прачытаных па складах, прыход­зяць у наша жыц­цё гэтыя імёны – Якуб Колас і Янка Купала. Першае свядомае пачуццё любові да Радзімы ў нас таксама нараджаецца пад уплывам патрыятычных твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Менавіта Якуб Колас пранікнёна і шчымліва-балюча сказаў аб трапяткой прыгажосці роднага краю:

Мой родны кут, як ты мне мілы!…
Забыць цябе не маю сілы!

Спадчына Якуба Коласа належыць не толькі нам, беларусам, але і ўсяму све­ту, а сам пясняр быў і застаецца вялікім сы­нам свайго часу і сваёй краіны. З гэтай нагоды бібліятэкарамі падрыхтавана фотавыстава "Якуб Колас вядомы і невядомы". Тут можна пабачыць фота любімага пісьменніка сярод родных яму людзей і мясцін, даведацца пра незвычайныя традыцыі дома Коласа, а таксама зірнуць на асобу пісьменніка з іншага, невядомага раней, боку.

2