«Рыцар чалавечага духу»

CI9UOsR9cPM26 лістапада вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў.
«Рыцар чалавечага духу» – так казаў пра Уладзіміра Караткевіча Васіль Быкаў. Уладзімір Караткевіч быў і ёсць для нас пісьменнікам з Вялікай літары, той, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, і чые творы не проста набытак гісторыі, літаратуры, але і культурная спадчына ўсёй нацыі.

Увазе чытачоў на абанеменце прапанавана класіка аўтара: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха»,«Лісце каштанаў», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя творы ў розных выданнях, а таксама паэтычныя зборнікі. 

Бадай, лепшай нашай удзячнасцю Уладзіміру Караткевічу будзе звяртанне да яго твораў, напісаных вобразнай сакавітай мовай, якія бясконца кранаюць душу і сэрца, колькі б разоў іх не перачытваў.
Запрашаем у бібліятэку на сустрэчу з беларускай кнігай!