Родная мова не павiнна быць замежнай!

Ведаць сваю родную мову вельмі важна, як і быць патрыётам краіны і сапраўдным яе грамадзянінам. На жаль, у паўсядзённым жыцці мы карыстаемся рускай мовай, але менавіта беларуская мова робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

На працягу дзвух тыдняў бібліятэка праводзіла літаратурнае падарожжа “Беларусь – мая Радзіма” для першакласнікаў СШ №37. Гэтым мерапрыемствам мы жадалі паглыбіць і замацаваць веды малодшых школьнікаў аб лёсе Беларусі, абудзіць у іх цікавасць да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны, выхоўваць павагу да продкаў, гонару за Бацькаўшчыну. Вучні выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульні.