Прэзентацыя зборнiка «Святло «Святлiцы»

DSCN355828 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя шостага каллектыўнага зборніка твораў юных паэтаў «Святло «Святліцы» гарадскога літаратурнага клуба «Святліца». Традыцыйна свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік.

А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава.

Зала бібліятэкі была запоўнена да адказу сябрамі клуба, якія  акунуліся ў атмасферу цеплыні і шчырасці. Па даўняй и добрай традыцыі бібліятэцы былі падораны зборнікі «Святло «Святліцы і літаратурны альманах «Брама».

DSCN3577 DSCN3570 DSCN3559