Отзыв о работе от СШ № 37

125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гамоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога як чалавека таленавітага і самаадданага. У гэтым пераканаліся вучні 11-х класаў, наведаўшы гарадскую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, супрацоўнікі якой падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Я хацеў бы спаткацца з вамі…” ў рамках святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Вялікую асалоду атрымалі прысутныя, паслухаўшы лепшыя вершы паэта, песні “Вераніка”, “Лявоніха”, “Па-над белым пухам вішняў…”. Нікога не пакінулі раўнадушным мала вядомыя факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, асабліва яго каханне без узаемнасці, адзінота, цяжкая хвароба.
Арганізатары мерапрыемства змаглі данесці да вучняў тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса: гонар і любоў да роднага слова, спасціжэнне глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў беларускага народа. 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Герасімава Наталля Валянцінаўна

Информация с сайта: www.mogilevschool37.narod.ru