«Ноты сэрца» Тамары Аўсяннiкавай

DSCN1309У нашым краі шмат таленавітых людзей, валодаючых беларускай мовай, здольных да літаратурнай творчасці. І 19 кастрычніка, ў межах штотыднёвай акцыі “Беларускі чацвер”, ў бібліятэцы для вучняў 9 – 10 класаў СШ № 43, СШ №42 адбылася сустрэча з нашай зямлячкай, педагогам, паэтэсай, празаікам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай.

Літаральна з першых хвілін пісьменніца завалодала увагай прысутных, бо пачала цікавы расповед пра свае дзяцячыя і студэнцкія гады. Яна натхнёна чытала творы са зборнікаў: “Ноты сэрца”, “Лістапад гадоў”, “Стромкая галінка", "Скрыжалі”, кнігі прозы “Любачка”. Тамара Пятроўна не толькі сама піша вершы, але і дзеліцца сваімі ведамі з маладымі творцамі, з’яўляючыся кіраўніком гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”; вядома таксама як літаратуразнаўца, аўтар артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Яншчыц. На працягу сустрэчы паэтка з задавальненнем адказвала на пытанні вядучай і чытачоў.
На прыканцы размовы пісьменніца пажадала сваім чытачам любіць і вывучаць родную мову, чытаць творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры.

DSCN1346 DSCN1313 DSCN1316 DSCN1319 DSCN1331 DSCN1338 DSCN1343 DSCN1344