Лiтаратурна-музычная сустрэча “Слова ў музыцы”

DSCN298117 сакавіка бібліятэка стала пляцоўкай для святкавання  Сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца 21 марта.

4W7XTyNcsyYУ госці да магілёўцаў завіталі паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з прэзентацыяй новага, 17-га нумара часопіса "Верасень",  дзе апублікаваныя вершы ўдзельнікаў
гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”пад кіраўніцтвам Тамары Пятроўны Аўсяннікавай.

Гучалі вершы на беларускай мове ў выкананні маладых аўтараў “Святліцы” і гасцей,  масцітых літаратараў.  А Эдуард Акулін яшчэ і праспяваў некалькі сваіх твораў.

Шчырыя і глыбокія пачуцці паэтаў, выражаныя  моцнымі і пранікнёнымі словамі, знайшлі водгук у сэрцах прысутных.

DSCN2982 DSCN2983 DSCN2987 DSCN2990 DSCN2992