З юбiлеем, родная Магiлёўшчына!

2Гэтымі днямі мінула 80 гадоў з дня абвяшчэння Магілёўскай вобласці. За гэты час адбылось шмат падзей, на якіх была засяроджана ўвага прадстаўнікоў новых пакаленняў пад час гульні-вандроўкі “Хто мы? Адкуль мы?” Разам з імі мы ўспаміналі знакамітых людзей, слынных майстроў, якія нарадзіліся, жылі і стваралі на магілёўскай зямлі, багатую гісторыю, мастацкую літаратуру, шматлікія помнікі археалогіі, самабытную архітэктурную спадчыну. У прапанаваных гульнях хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі прылады працы, “гатавалі” стравы, чыталі вершы, складалі герб.

Падлеткі зрабілі крок да сваіх вытокаў і спрадвечных каштоўнасцей, каб потым ісці па дарогах імклівага XXI стагоддзя, адчуваючы сэрцам благаславенне продкаў, сілкуючыся з невычэрпнай крыніцы іх мудрасці, разумеючы іх запаветы.

1