Дзень роднай мовы ў бiблiятэцы

DSCN8719“Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!” – пад такім дэвізам 21 лютага ў бібліятэцы адзначаўся Дзень роднай мовы. Гэты дзень супрацоўнікі напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі.
Пачалося ўсё з тэатралізаванага адкрыцця этнаграфічнай выставы “Беларускае дзіва”. Госці разам з літаратурнымі героямі адправіліся ў цікавае літаратурнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлi.
Святочнасць адкрыццю выставы надалі музычныя нумары танцавальных калектываў і выканаўцаў песень дзіцячай школы мастацтваў № 7 г. Магілева. Каб большая колькасць наведвальнікаў здзейсніла гэтае падарожжа, свята было арганізавана некалькі раз на дзень.

Кемлівыя знаўцы роднай мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова”. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды “Усяведы” і “Эрудыты” працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.
Беларуская мова, у першую чаргу - гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная, і таму мы як мага заахвочвалі чытачоў размаўляць на беларускай мове. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень былі аформлены: тэматычная зона “З любоўю да роднага слова”, дзе прапанаваліся кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў; выстава - роздум “Кніжныя думкі”, дзе кожная кніга заклікала да сябе; тэматычная зона “Скарбонка жыццёвай мудрасці”, якая знаёміла чытачоў з кнігамі беларускай народнай творчасці і культуры.
Бацькі, настаўнікі і дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах. У інтэрактыўнай гульне “Скарбонка роднай мовы” дзеці і дарослыя пісалі свае самыя любімыя беларускія словы, а ў тэст-гульне “Ахопак цікавых слоў” змаглі паспрабаваць свае лінгвістычныя магчымасці.
Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

DSCN8690 DSCN8695 DSCN8715 DSCN8721 DSCN8722 DSCN8729 DSCN8732 DSCN8737 image