Давайце чытаць беларускую кнігу!

lDmvc1Q8u3I“Давайце чытаць беларускую кнігу!” – пад такім дэвізам 21 лютага ў бібліятэцы адзначаўся Дзень роднай мовы.
Гэты дзень супрацоўнікі напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. На працягу дня дзейнічалі кніжныя выставы: “Чытайце беларускае!”, “Сябры дзіцячых мараў”, інтэрактыўная палічка афарызмаў і цытат беларускіх пісьменнікаў “Вялікія словы на вялікай мове”.
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах.

Кемлівыя знаўцы роднай мовы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую ў інтэрактыўнай гульне “Перакладчыкі”; практыкаваліся хутка і правільна вымаўляць скарагаворкі, тлумачыць прыказкі і прымаўкі ў гульне “Фальклорная мазаіка”.
На абанеменце прапаноўвалі чытачам прыняць удзел у анкетаванні “Беларуская кніга ў маім жыцці”, а ў чытальнай зале дзейнічаў інтэрактыўны куток, які запрашаў паўдзельнічаць у сеткавай акцыі-конкурсу «#БУКЛУК_КНІГА!НАТХНЯЕ». Дзеці з захапленнем інсцэніравалі беларускую народную казку «Суп з сякеры».

3

6

9

7

13

105lDmvc1Q8u3I

4

1716