Беларускi чацвер

1Тэма кастрычніка штотыднёвай акцыі «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР" "Ох, і сеяла Ульяніца лянок: гісторыя беларускага касцюма".
Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяьнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфку беларусаў. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу "Сустракаюць па адзенні", на якой чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларускага народнага адзення, яго асаблівасцямі ў мужчын і жанчын, дакрануцца да гісторыі, якая знаходзцца ў бабуліным куфары.