Беларускi чацвер у бiблiятэцы

DSCN8332Мая Беларусь… Каб мець права і гонар сказаць так, трэба палюбіць сваю Радзіму – мілую Беларусь. А каб палюбіць сваю родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, спадчыну, мову, знакамітых людзей… Сёння, 19 студзеня, для вучняў 2 “Б” класа СШ № 37 прайшоў вусны часопіс “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.

Школьнікі даведаліся шмат чаго новага і цікавага пра выдатных беларускіх пісьменнікаў: Я.Купалу, Я.Коласа, М.Багдановіча, В.Вітку. На прцягу гадзіны гучалі цудоўныя вершы, загадкі, казкі і пацешкі. На прыкладзе літаратурных твораў яны ўпэўнілісь якая прыгожая і мілагучная родная мова. І мы спадзяёмся, што пасля нашай сустрэчы юныя чытачы будуць з задавальненнем чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

image