Беларускi чацвер у бiблiятэцы i пазамежамi…

ГБеларускі чацвер – гэта першая і годная прыступка ў шэрагу мерапрыемстваў па адраджэнню нашай роднай мовы. У гэты дзень усіх наведвальнікаў бібліятэкі чакалі малюнкі і розныя надпісы на беларускай мове, размешчаныя ва ўсіх адзелах. Чытачы лёгка ўключыліся ў акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”. На розных этапах акцыі яны знаёміліся з беларускімі словамі (смачнымі, багатымі, унікальнымі, прыгожымі), успаміналі назвы месяцаў па-беларуску, вучыліся гаварыць ветлівыя словы на роднай мове, разважалі над нашымі прыказкамі і прымаўкамі. Гэта аказалася вельмі цікава і самым маленькім, і дарослым.

Між тым, былі праведзены і асветніцкія мерапрыемствы. Наведвальнікі старэйшых груп ДУА “Яслі-сад № 28” прынялі ўдзел у гульні-вандроўцы “Беларусь – зялёная краіна”.

Па запрашэнні кіраўніцтва ДУА “СШ №20” супрацоўнікі правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Я хацеў бы спаткацца з вамі”, прысвечаную класіку беларускай літаратуры М. Багдановічу.

Думаем, што нашы наведвальнікі запомнілі не одно новае слова, чым узбагацілі сваю мову і слоўнікавы запас.

Дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам сённяшняга дня.

ВАDSCN8653DSCN8651