Адкрый для сябе беларускую кнігу!

Screenshot_4Пад такой назвай 18 лютага ў бібліятэцы адбыўся Дзень роднай мовы.

У гэты дзень мы запрасілі ўсіх чытачоў праверыць свае веды беларускай мовы, нават тых, якія не карыстаюцца ёй у паўсядзённым жыцці. На працягу дня, наведвальнікі, дарослыя і маленькія, спрабавалі прагаварыць беларускія скарагаворкі і растлумачыць беларускія словы. Самыя кемлівыя атрымлівалі салодкі пачастунак.
Таксама, чытачам бібліятэкі былі прапанаваны цікавыя кніжныя выставы. Выстава "Беларуская кніга – розуму крыніца" знаеміла дзяцей з лепшымі творамі класічнай і сучаснай беларускай літатратуры.


Выстава "Знаёмцеся: новыя аўтары, новыя творы" прапанавала чытачам знаемства з новымі іменамі ў мастацкай літаратуры – А.Занкавец, Ў.Хількевічам, С.Кулаковым, К.Нілавым, А.Чыж-Літаш і інш.

Інтарактыўная выстава "У беларускага слова свята" не толькі распавядала пра значныя падзеі з гісторыі мовы, знаёміла чытачоў з кнігамі беларускай народнай творчасці і культуры, але і давала магчымасць правесці вольны час карысна.

Ў гонар дня нараджэння І. Мележа ў памяшканні бібліятэкі і за яе межамі прайшлі святочныя мерапрыемствы. Школьнікі і студэнты з захапленнем прынялі ўдзел у онлайн-акцыі "Чытаем Мележа разам", дзе чыталі ўрыўкі з знакамітых твораў пісьменніка. У сярэдняй школе №37 для навучэнцаў 10-11 класаў прайшла вечарына-успамін "Радасць і боль мастака", якая раскрыла і таямніцы асабістага жыцця, і творчыя набыткі Івана Мележа.

-vdK1_Ck94cuKUVBUNTgFA

Screenshot_2

T3prBWKcjIM

Screenshot_1

RLnIN4sIg5w

ovkihQ9dQWs

1c35E3sNX3g

1

IMG_9273

IMG_9257

IMG-05d6ebd9befde046dedfc492f57b39eb-VIHJAmLB_dQ0