Глыток з родных крыніц

User CommentsНам кніга – вечнае святло,
Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
І параўнацца з ёй магло б,
Відаць ў свеце толькі сонца.

Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет¬камі.

Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення, маральна-этычныя i эстэтычныя нормы.
Наша выстава з’яўляецца своеасаблівым напамінам аб мове нашых бацькоў і роднай зямлі – беларускай мове, якая, пры тым, з’яўляецца адной з прыгажэйшых моў Еўропы.

Чытайце беларускія кнігі, каб мова працягвала сваё жыццё!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *