«Беларускае дзіва»

DSCN3588-1Шануйце дзіва на планеце –
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не прапала,
Каб не загінуў наш народ.

«Беларускае дзіва» – выстава пад такой назвай арганізавана ў чытальнай зале бібліятэкі. Сярод “кніжных дзівосаў” нашага краю сапраўдныя шэдэўры: тут і пра цудоўныя куткі Беларусі, і пра яе гісторыю, культуру, літаратуру. Слова кнігі беларускай расчыніць многія таямніцы і дазволіць атрымаць асалоду ад прыгажосці і непаўторнасці нашых мясцін.

Прыемнага чытання!

Выстава будзе дэманстравацца на працягу года.